З 1 лютага ўзрасце памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў


У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнага заробку па краіне за папярэдні квартал.

Пра змены паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Памер штомесячнай дапамогі

  • на першае дзіця павялічваецца з 376,11 рублёў да 405,48
  • на другое і наступных – з 429,84 да 463,4
  • на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – з 483,57 да 521,33

Названыя сумы будуць выплачвацца да 31 ліпеня 2020 году ўключна. Паколькі памеры дапамогі пералічваюцца двойчы на год, з 1 жніўня лічбы могуць змяніцца.

КА belsat.eu

Стужка навінаў