Як даўней у Беларусі жонак выбіралі


Калі нейкаму хлопцу падабаецца дзяўчына, трэба яе запрасіць на танец. Калі з ёй танчыцца туга, нязручна па адчуваннях, то лепш з ёй разам не быць. Са сваёй жонкай, з якой танчылася вельмі добра, дзед пражыў усё жыццё душа ў душу. Ёсць народная прымаўка: «Выбірай жанчыну, якая ўмее танцаваць, а гараваць і працаваць – жыццё навучыць». Гэтую гісторыю распавяла Наста Кухарэнка, госця праграмы Глеба Лабадзенкі ды Алесі Літвіноўскай «Мова Нанова».

Танец для Насты – гэта ейнае жыццё. Яшчэ ў школе яна пачала займацца народнымі танцамі. Захапленне не прайшло ў студэнцкія гады падчас навучання ў Лінгвістычным універсітэце.

Дзяўчына працягвала танчыць, а пазней у яе нарадзілася ідэя фэсту Любаньскага раёну «Piatrovica», які налета пройдзе ўжо 9-ты раз. Гэта рэгіянальны фэст традыцыйнай беларускай культуры. Фэст прывязаны да свята Пятрок, які ў роднай вёсцы Насты Шапілавічы святкуюць цягам пяці дзён.

На святкаванні Пятровіцы. Фота с сайту piatrovica.by

«Беларуская мова – гэта я, гэта мая натуральнасць», – кажа Наста.

Народныя танцы не толькі паглыбілі ейную любоў да роднай мовы, культуры, але і прынеслі лёсавызначальную сустрэчу.

На танцах яна сустрэла Васіля, з якім было вельмі зручна танчыць, ён вёў у пары. Дзяўчына згадала параду дзядулі з Любаншчыны і выкарыстала яе пры выбары мужчыны.

Як склалася асабістае жыццё Насты? Ці спраўдзілася прымаўка? Глядзіце ў праграме (відэа вышэй).

Фота piatrovica.by

Стужка навінаў