Алег Бябенін не пакінуў пасмяротнай цыдулкі, а акалічнасці здарэння выклікаюць шмат пытанняў.
У верасьні 2010 году журналіста знайшлі ў пятлі на лецішчы ў Дзяржынскім раёне. Бябеніну было толькі 36 год. Смерць з прыкметамі самагубства здарылася падчас найважнейшага перыяду прэзідэнцкай кампаніі, калі да выбараў заставалася тры месяцы.
Калегі і сябры Бябеніна ў ягоны добраахвотны сыход з жыцця не паверылі.
Яны згадвалі выкраданьне журналіста і пагрозы на ягоны адрас з боку невядомых у 1997 годзе, казалі пра прыкметы барацьбы ў доме, дзе знайшлі цела.
Тыя, хто ведаў Бябеніна, кажуць, што смерць, з аднаго боку, сталася вынікам ягонай прафесійнай дзейнасці, з іншага – павінная была запалохаць ассяродзе беларускіх незалежных журналістаў.
Пракуратура спыніла правяранне паводле факту смерці Алега Бябеніна праз некалькі месяцаў пасля яе пачатку, нягледзячы на патрабаванні міжнародных арганізацыяў і праваабаронцаў аб правядзенні належнага расследавання.
Саннікаў, які пасля выбараў адбыў паўтара года ў вязьніцы і мусіў па вызваленні з’ехаць зь Беларусі, таксама заявіў, што ня верыць у самагубства.
Рэжысёр Вікторыя Кольчына зняла для «Белсату» дакументальны фільм «Алег Бябенін: Я застануся» (2010).
Стужка распавядае пра тых, хто, ігнаруючы пагрозы свайму жыццю, не перастае выконваць свайго абавязку, нават ведаючы, што здарылася з Алегам Бябеніным.
У Алега Бябеніна засталіся жонка і двое сыноў.
ДД