У Віцебску лекарам не даплачвалі за перапрацоўку


У выніку патрабавання Камітэту дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці забяспечана даплата заробкаў медычным працаўнікам адной з установаў аховы здароўя Віцебску. Пра гэта паведамілі БелТА ў КДК.

Працаўнікі паскардзіліся на недаплату заробку на гарачую лінію Камітэту дзяржкантролю.

Спецыялісты выявілі парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб працы. Медыкам сёлета не налічвалі заробкі цалкам (аклад, стымулюючыя і якія кампенсуюць выплаты) паводле пасады, якую яны замяшчалі, працуючы звыш патрэбнага па асноўнай пасадзе.

«Фактычна за замяшчэнне адсутных калегаў работнікам выплачвалі надбаўкі ў нязначным памеры», – адзначылі ў КДК.

Пасля звароту ў ведамства медычная ўстанова за два дні даналічыла і выплаціла заробкі 40 працаўнікам. За дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя дзве службовыя асобы.

Аб’ектыў
Геаграфія каронавірусу ў Беларусі пашыраецца
2020.04.05 23:05

Нагадаем, што Віцебская вобласць з’яўляецца адным з эпіцэнтраў захворвання на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў