У Варшаве адбыўся Марш салідарнасці з беларусамі. Стрым


У Варшаве адбыўся Марш салідарнасці ў падтрымку беларускіх палітвязняў. «Белсат» зладзіў жывую трансляцыю.

Арганізатарам акцыі ў сталіцы Польшчы выступіў Беларускі дом у Варшаве.

Шэсце распачалося а 12:00 ад помніка Тадэвуша Касцюшкі, потым скіравалася на вуліцу Маршалкоўскую, дзе ўдзельнікі сталі ў жывы ланцуг.

Удзельнікі акцыі прынослі самаробныя плакаты, нацыянальную сімволіку.

Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат

Спецдакладчыца ААН аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн выступіла падчас мітынгу ў Варшаве і заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед і палітычны ціск на грамадзянскую супольнасць.

«Пасля трагедыі ў 2010 годзе мы бачым, што ўлады вяртаюцца да рэпрэсіяў яшчэ да выбараў. Мы заклікалі спыніць пераслед і забяспечыць свабодныя выбары, але нас не паслухалі», – сказала Анаіс Марэн.

Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат

Удзельнікі акцыі ў сталіцы Польшчы, а гэта некалькі сот чалавек, сталі ў ланцуг па вуліцы Маршалкоўскай па баку Палаца Культуры і Навукі (PKiN) з транспарантамі і сцягамі.

Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат

Адзін з удзельніка акцыі спаліў расейскі сцяг. Пікетоўца затрымалі паліцыянты і распачалі разбіральніцтва. Сцяг запаліў актывіст з Беларусі Сяргей Каваленка.

Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве.
Фота: Белсат

Акцыі салідарнасці з беларусамі адбыліся ў Празе, Парыжы, Берліне, Брэмене. Падтрымалі нашу краіну ў Ізраілі, на Кіпры і на выспе Балі.

У Беларусі падчас перадвыбарчай кампаніі набываюць маштаб рэпрэсіі. На сённяшні дзень за кратамі знаходзяцца 8 палітзняволеных па «справе Ціханоўскага» і чацвёра – па «справе Белгазпрамбанку». Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка – у СІЗА КДБ. Сотні чалавек былі аштрафаваныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, дзясяткі атрымалі «содні» арышту.

КА belsat.eu

Стужка навінаў