У снежні Беларуская чыгунка запускае цягнік у Прагу


Беларуская чыгунка, супольна з польскімі і чэшскімі перавознікамі, з 15 снежня павялічвае колькасць перасадачных цягнікоў паміж Варшавай, Менскам і Прагай, а таксама Варшавай, Менскам і Масквой.

З паловы снежня ў раскладзе з’явяцца новыя штодзённыя цягнікі Варшава-Берасце (№ 126/125) і Берасце-Менск (№ 726/725), а таксама Прага-Варшава-Берасце (№ 136/137) з магчымасцю перасадкі ў Берасці на цягнік у Маскву (№ 96).

Дзеля зручнасці пасажыраў у цягніках Прага-Варшава-Берасце (№ 136/137) зʼявяцца штодзённыя бесперасадачныя вагоны ў сталіцу Чэхіі.

Hавiны
Кітай не вытрымаў чэргаў на беларуска-польскай мяжы – і злучыць чыгункай Эстонію і Фінляндыю
2019.03.09 18:15

 

belsat.eu

Стужка навінаў