У Расеі зноў гарэлі гандлёвыя цэнтры


Падчас пажару ў горадзе Іванава эвакуявана 200 чалавек, 40 з іх – дзеці.

Учора ў МНС па Іванаўскай вобласці паступіла паведамленне, што гарыць гандлёвы цэнтр.

«Па прыбыцці першых падраздзяленняў адбывалася гарэнне абшыўкі знешняй часткі будынку на плошчы 20 кв.м», – паведамляюць ратаўнікі.

Хутка пажар быў ліквідаваны. Ніхто не пацярпеў.

У той жа дзень, уначы, але ўжо ў расейскім горадзе Наябрск загарэліся два гандлёвых цэнтры. У ГЦ “Таурус” гарэла сцяна будынку. Падчас здарэння ў гандлёвым цэнтры не было наведнікаў. Больш сур’ёзны пажар адбываўся прыкладна ў той жа час у ГЦ “Сям’я”.

«У выніку пажару будынак пашкоджана на плошчы 2200 кв.м. Пацярпелых няма. Найбольш верагодная прычына пажараў – падпал», – кажуць у МНС.

Нагадаем, што напрыканцы сакавіка ў Кемерава ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” адбыўся пажар, у выніку якога загінула 64 чалавека, у тым ліку 41 дзіця.

ГА, belsat.eu паводле МНС Расеі

Стужка навінаў