У праваслаўных цэрквах Беларусі адбудуцца святочныя богаслужэнні з нагоды 1030-годдзя хрышчэння Русі, паведаміў interfax.by прадстаўнік сінаідальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін.
«На службах будуць зачытаныя пасланні патрыярха Кірыла», – распавёў агенцтву Сяргей Лепін.
Дзень хрышчэння Русі праваслаўныя вернікі штогод адзначаюць 28 ліпеня.
Паводле «Аповесці мінулых гадоў» (летапіс), у 988 годзе кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч прыняў рашэнне хрысціцца, абраўшы хрысціянства паводле грэчаскага абраду. Яму таксама прапаноўвалі прыняць: іслам, іўдаізм і каталіцтва.
ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by