18 кастрычніка ў Лондане праходзіць канцэрт салідарнасці з забароненымі артыстамі свету і з народам Беларусі «I’m with the Banned».
На імпрэзе з нагоды 10-годдзя «Свабоднага тэатру» выступаюць фронтмэн «Pink Floyd», а таксама Сяргей Міхалок са сваім гуртом «Brutto», расейская група «Pussy Riot» і ўкраінскі гурт «Бумбокс». Са сцэны будуць прамаўляць вядомыя дзеячы сусветнай культуры.
Канцэрт можна будзе глядзець у эфіры нашага тэлеканалу альбо онлайн на нашай старонцы. Акрамя таго, канцэрт будзе паказаны ў эфіры тэлеканаў BBC 3, «Дождь» і інтэрнэт-тэлебачання«Hromadske.tv».
Пачатак а 21:45 паводле беларускага часу.
У пачатку кастрычніка ў Варшаве адбыўся канцэрт «Салідарныя з Беларуссю».