У Менску таксіст пабіў пешахода за тое, што той дакрануўся да аўтамабіля


Крымінальны вышук Цэнтральнага РУУС Менску шукае мужчыну, які 22 снежня 2018 года каля 21:00 па вуліцы Кахоўскай пабіў 37-гадовага жыхара сталіцы.

«Мужчына пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе па ўказаным адрасе і пры пераходзе выпадкова закрануў рукой аўтамабіль таксі, які яго прапускаў (машына не пашкоджана). З таксі выйшаў кіроўца і ўдарыў некалькі разоў пешахода», – паведамляецца на сайце ГУУС Менгарвыканкаму.

На сайце ГУУС выкладзены здымкі таксіста з камераў назірання. Міліцыя просіць грамадзянаў паведамляць, калі яны пазнаюць на фота гэтага чалавека.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў