У Менску могуць змяніць форму аплаты за праезд


У Менску плануецца ўвядзенне дыферэнцыраванай аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Пра гэта распавёў старшыня Менгарвыканкама Анатоль Сівак, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Анатоль Сівак паабяцаў, што яго ведамства распрацуе механізмы, якія дазволяць аплочваць паслугі грамадскага транспарту паводле дыферэнцыяванага тарыфу. Памер аплаты будзе залежаць ад адлегласці праезду пасажыра.

Аб’ектыў
Як зрабіць грамадскі транспарт хуткім, танным ды экалагічным?
2018.11.05 20:28

Раней неаднаразова агучвалася, што ў Менску будуць распрацоўвацца дыферэянцаваныя тарыфы. Разглядаліся варыянты аплаты праезду ў залежнасці ад часу, праведзенага ў транспарце, або ад адлегласці. Аднак пакуль гэтыя планы так і засталіся на ўзроўні абмеркаванняў.

Аб’ектыў
Улады Воршы не пускаюць беларускую мову ў грамадскі транспарт
2019.08.18 21:08

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў