У Маскве затрымалі Дзмітрыя Гудкова - другі раз цягам содняў


MOSCOW, RUSSIA – JULY 25, 2019: Dmitry Gudkov, unregistered candidate in the September 8 election to the Moscow City Duma, has been summoned by the Russian Investigative Committee for questioning as a witness in the case of hindrances in the election commission’s work. Maxim Grigoryev/TASS, Image: 460737947, License: Rights-managed, Restrictions: , Model Release: no, Credit line: Forum, TASS

Пра затрыманні палітыка паведаміла «Новая газета». Пазней пра гэта паведамілі ў «Твітэры» апазіцыянера. Былога дэпутата Дзярждумы паліцыя затрымала на выхадзе з крамы, калі ён набываў прадукты для раней затрыманых.

Палітыка ўжо затрымлівалі 27 ліпеня – яго машыну спынілі ў пяці кіламетрах ад МКАД, калі ён ехаў з жонкай з дачы.

Гудкова даставілі ў суд Масквы за парушэнне парадку арганізацыі мітынгу, але суддзя адклаў разгляд адміністрацыйнай справы да 31 ліпеня, і Гудкова адпусцілі на волю.

25 ліпеня ў кватэры Гудкова ўчынілі ператрус. У апазіцыянера канфіскавалі тры ноўтбукі, сістэмны блок кампутара, тры жорсткіх дыска, пяць USB-флэшак, DVD-дыск, «iPhone». Ён мае статус сведкі ў крымінальнай справе аб перашкодзе працы выбарчых камісіяў, якое СК распачало 24 ліпеня.

У снежні 2011 года Гудкова абралі ў Дзяржаўную думу VI склікання на чале спісу «Справядлівай Расеі» ад Разанскай і Тамбоўскай абласцей. На працягу свайго мандату Гудкоў працаваў у Камітэце па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, а таксама індывідуальна і ў складзе групы дэпутатаў выступіў ініцыятарам 43 законапраектаў.

У размове з «Deutche Welle» Гудкоў заявіў, што ўлады баяцца яго, бо ён можа перамагчы, і таму яго не зарэгістравалі кандыдатам на выбарах у Масгардуму.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў