У Магілёве затрымалі гандляра медычнымі маскамі


маскі медычныя
Канфіскаваныя маскі ў незаконнага гандляра.
Фота: t.me/s/pressmvd

Магілёўскія міліцыянты затрымалі жыхара Крычаўскага раёну, які праз інтэрнэт незаконна прадаваў медычныя маскі. Тавар ён набываў у Расеі, а ў Беларусі перапрадаваў па кошце ў некалькі разоў даражэй, чым у аптэках, паведамляе прэсавая служба МУС.

Аператыўнікі затрымалі 25-гадовага мужчыну ў момант перапродажу масак на паркоўцы адной з магілёўскіх крамаў. У незаконнага гандляра канфіскавалі каля 150 сродкаў індывідуальнай абароны. Кошт канфіскаванага склаў 150 рублёў.

За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць жыхару Крычаўскага раёну пагражае адміністрацыйная адказнасць. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць прадугледжваецца штраф у памеры да 100 базавых велічыняў (2700 рублёў) з канфіскацыяй прадмету адміністрацыйнага правапарушэння.

Hавiны
Урад забараніў вывозіць з Беларусі медычныя тавары і абсталяванне
2020.03.18 16:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў