Паводле польскіх медыяў, МЗС Польшчы плануе на 2/3 скараціць фінансаванне нашага тэлеканалу. Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская – Гузы мяркуе, што гэта азначае закрыццё каналу.
На такую навіну актыўна адгукнуўся карыстальнікі з сацыяльных сетак.
«Найлепшы доказ эфектыўнасці «Белсату» – гэта тое, як 9 гадоў улады Беларусі яго шарахаліся, рабілі выгляд, што яго не існуе, перашкаджалі працаваць і ў выніку зрабілі з каналу прадмет палітычнага гандлю. Камандзе каналу ўдалося зрабіць тэлеканал за сродкі, якія «Russia Today» выдае за 5 дзён, а НТВ толькі на замежныя камандзіроўкі сваіх карэспандэнтаў. Не хавайце Белсат. Кропка яшчэ не пастаўлена. У беларускай грамадзянскай супольнасці і гледачоў Белсату ёсць цяпер нагода паказаць сваю эфектыўнасць», – піша адзін з нашых чытачоў.
Падрымайце нас! Зрабіце рэпост гэтай навіны з гэштэгамі #белсатжыві ды #ocalicbelsat
Таксама вы можаце даслаць ліст падтрымання ў польскае Міністэрства замежных справаў, кіраўніцтва польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», ды канцылярыю прэзідэнта Польшчы.
Кіраўніцтва польскай кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць»: biuro@pis.org.pl
Міністэрства замежных справаў: rzecznik@msz.gov.pl
Канцэлярыя прэзыдэнта Польшчы: biuroprasowe@prezydent.pl
Дасылайце ліст з тэмай: Poparcie dla Biełsatu
Szanowni Państwo,
Jestem zaniepokojony informacją opublikowaną na portalu wpolityce.pl, dotyczącą drastycznego zmniejszenia wsparcia Biełsatu i zmiany języka jego nadawania z białoruskiego na rosyjski.
Оglądam audycje Biełsatu. Jest to dla mnie jedyna stacja, która oferuje alternatywne spojrzenie na wydarzenia na Białorusi i na świecie w języku białoruskim. Ponadto, przeciwstawia się ona wpływom rosyjskich mediów na Białorusi.
Uważam, że jest to ważne również dla bezpieczeństwa Polski i jej dobrego wizerunku na Białorusi. Apeluję, aby nie zmniejszać wsparcia dla Biełsatu, a także nie zmieniać języka nadawania z białoruskiego na rosyjski. Język białoruski jest podstawą naszej tożsamości.