У Гомлі затрымалі Уладзіміра Няпомняшчых і актывістку руху «Маці-328»

У Гомлі затрымалі чальца ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскі – актывістку руху «Маці-328» Таццяну Канеўскую. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Таксама затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Няпомняшчых.

Таццяна Канеўская

Таццяна Канеўская са сваёй прыяцелькай Алай Грэчкай адышла папіць кавы да кававага апарату каля стадыёну «Цэнтральны». У гэтым момант пад’ехаў аўтамабіль, адтуль выйшлі людзі ў цывільным – яны затрымалі жанчыну і звезлі ў невядомым кірунку. Затрыманне адбылося а 17-й гадзіне.

Уладзімір Няпомняшчых. Фота govorim.by

Таксама затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Няпомняшчых. Пра гэта ён сам паведаміў belsat.eu. Калі актывіст вяртаўся дадому з універмагу, каля пад’езда яго чакалі два ўчастковых, якія прапанавалі праехаць з імі ў Цэнтральны РАУС.

Журналістку «Белсата» затрымалі ў Гомлі

ІІ belsat.eu

Hавiны