У Францыі адзначылі перамогу зборнай. Загінулі два чалавекі


У Францыі падчас святкавання перамогі зборнай на чэмпіянаце па футболе загінула два чалавекі. Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на французскае выданне «Le Parisien».

У горадзе Ансі 50-гадовы мужчына прыгнуў у канал і разбіўся на смерць. Другі ж француз адзначаў перамогу, а пасля сеў за стырно і ўехаў у дрэва.

Le Parisien паведамляе пра шматлікіх пацярпелых. У Парыжы і Ліёне адбыліся сутычкі з паліцыяй. Хуліганы разбівалі вітрына, падпальвалі сметніцы і кідаліся бутэлькамі ў паліцыю. Супраць хуліганаў ужылі слезацечны газ.

15 ліпеня зборная Францыі другі раз у гісторыі стала чэмпіёнам свету па футболе.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў