Пажар узнік у будынку заводу «Гарызонт» што па вуліцы Машэрава 11. МНС тушыць агонь. З будынку ўсіх эвакуявалі, паведамляе тэлеграм-канал «Пятая колонка».
Людзей эвакуаявалі – пацярпелых няма.
Падчас тушэння ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне на першым паверсе ў арандаваным складскім памяшканні на плошчы 25 квадратных метраў.
Падраздзяленнямі МНС эвакуявалі 78 асобаў, эвакуацыя праводзілася праз агульныя выхады. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, паведамляе МНС.
СК belsat.eu