У Беларусі забаранілі рост цэнаў на адукацыю, транспарт і сувязь

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўвяло чарговы мараторый на рост коштаў. Гэта паведамляе БелТА.

Даследнікі BEROC: «Самаізалявацца ад крызісу ў беларусаў не атрымаецца»

МАРГ увяло часовы мараторый на павышэнне коштаў на паслугі адукацыі, транспарту і сувязі. Па выніках чэрвеня будзе вырашана аб яго працягласці, паведаміў кіраўнік ведамства Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго, гэтая мера дазволіць стрымаць рост інфляцыі, які паскорыўся ў сакавіку-красавіку, і па выніках траўня ўвайсці ў запланаваную траекторыю інфляцыі.

Міністр адзначыў, што калі ў чэрвені атрымаецца ўвайсці ў запланаваны трэнд інфляцыі і сітуацыя захаваецца нармальнай, то МАРГ не будзе выступаць супраць запланаванага павышэння тарыфаў.

«Вырашылі ахвяраваць змаганнем з інфляцыяй». Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 8 %

Калі гэтага не адбудзецца, тарыфы на адукацыю, транспарт і сувязь могуць быць павышаныя не раней за чацвёрты квартал.

МГ belsat.eu

Hавiны