Ціханоўская здала ў ЦВК 110 тыс. подпісаў. Яшчэ 36 тыс. не паспелі здаць


Ініцыятыўная група патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай паспела здаць у выбарчыя камісіі неабходную для яе вылучэння колькасць подпісаў.

Агулам яе каманда здала ў тэрытарыяльныя камісіі каля 110 тыс. подпісаў, піша радыё «Свабода».

«На жаль, з розных прычын 36 тысяч подпісаў мы не паспелі здаць», – паведаміла Святлана Ціханоўская.

Яна таксама заклікала падтрымаць лістамі салідарнасці ейнага мужа – папулярнага блогера і кіраўніка ейнай ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага, які быў затрыманы 29 траўня і зараз на два тыдні змешчаны ў карцар.

Hавiны
Ціханоўскаму на тыдзень працягнулі перабыванне ў карцары
2020.06.20 17:23

«Па сутнасці невінаватага чалавека, такога, як мы з вамі, трымаюць у нечалавечых умовах такі працяглы час. Думаю, Сяргей не мог зрабіць нічога такога, што пацягнула б такое суровае пакаранне», – заявіла патэнцыйнай кандыдатка.

22 чэрвеня адвакат паспрабуе высветліць прычыны такіх мер.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў