Сёння будуць зноў судзіць Севярынца – ён ужо месяц на соднях


Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які ўжо месяц знаходзіцца за кратамі паводле розных адміністратыўных справах, зноў будуць судзіць.

Як паведаміла ў Facebook жонка палітыка Вольга, чарговы суд мае адбыцца 8 ліпеня аб 11:00.

Паседжанне пройдзе ў судзе Савецкага раёну Менску.

Hавiны
Amnesty International абвесціла акцыю па вызваленні Паўла Севярынца
2020.07.05 14:58

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня. З гэтага часу яму ўжо некалькі разоў дадавалі новыя адміністратыўныя арышты. Падчас суду 18 чэрвеня ён распавёў, што на наступны дзень пасля затрымання яго кінулі ў карцар: ляжаць можна толькі з 22 да 6 гадзін, пакой 2 на 3 метра, вельмі холадна. «Забралі зубную пасту і шчотку. Тут няма вады наагул, яна адключаная. [Таму] мне давялося рэзаць вены, пратэстуючы. Ніколі такога не было на «сутках», – заявіў ён. У знак пратэсту супраць катаванняў Севярынец парэзаў сабе руку.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае накіроўваць на імя генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка лісты з патрабаваннем неадкладна вызваліць апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў