Барысаўскі клуб на выездзе гуляе з чэмпіёнам Сербіі «Црвенай Звездай».
Матч пройдзе на бялградскім стадыёне «Райко Міціч», пачатак – а 19:00.
Учора, выказваючыся пра сённяшнюю гульню, галоўны трэнер беларускага клубу Аляксандр Ермаковіч заявіў, што «Црвена Звезда» сёлета паказвае «уражальны футбол».
Паводле лёсавання БАТЭ трапіў у групу «H» Лігі Еўропы. Акрамя чэмпіёнаў Беларусі ды Сербіі ў групу трапілі нямецкі «Кёльн» і ангельскі «Арсенал».
У мінулым годзе барысаўскі клуб не дайшоў да групавой стадыі еўракубкаў, а ў пазамінулым – гуляў у групе Лігі Чэмпіёнаў.
Наступны еўракубкавы матч пасля сённяшняй сустрэчы ў Бялградзе БАТЭ правядзе дома – 28 верасня супраць «Арсеналу».
НМ, belsat.eu