«Сусветныя здымкі». У Беларусь прывезлі працы пераможцаў «World Press Photo 2019»


У Горадні адкрылася выстава з працамі пераможцаў міжнароднага конкурсу «Сусветнае прэс-фота 2019». Сёлета выстава не даедзе да Менску, паглядзець экспазіцыю можна толькі ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, дзе 8 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё.

Конкурс «World Press Photo» – самы прэстыжны ў свеце фотажурналістыкі. Шэсць гадоў запар Беларусь прымае выставу з працамі пераможцаў, хоць конкурс існуе ўжо 62 гады. Як распавяла belsat.eu куратарка і менеджарка праекту з Нідэрландаў Санэ Схім ван дэр Люф, у гэтым годзе выставу пакажуць у 110 гарадах па ўсім свеце.

«Я ганаруся, што выставу мы можам паказаць у Беларусі. У 1955 годзе на першае спаборніцтва «World Press Photo» прыслалі 300 фотаздымкаў. А 60 гадоў пасля ў гэтым годзе мы атрымалі 80 тысяч здымкаў. Як вы бачыце, праект «трошкі» вырас», – адзначае куратарка выставы.

Выстава World Press Photo 2019 шосты раз адкрылася ў Беларусі. На фота – пераможца ў намінацыі «Прырода». Жабкі з адрэзанымі лапкамі ў жыжы з жабінай ікрою, Усходнія Карпаты, Румынія. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
У гэтым годзе на конкурс даслалі свае здымкі 4738 фатографаў са 129 краінаў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
На выставе можна ўбачыць фота пераможцаў World Press Photo 2019, адабраных з 80 тыс.дасланых здымкаў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Адкрыццё выставы World Press Photo 2019 у Цэнтры градскога жыцця ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Кожная праца – візуальнае адлюстраванне нашага свету. Здымкі адбіраюцца прызнанымі фотакарэспандэнтамі з усяго свету. Склад журы мяняецца кожны год. Дзякуючы конкурсу ў фотажурналістаў па ўсім свеце ёсць магчымасць прыцягнуць увагу да пэўнай праблемы. За кожным здымкам хаваюцца ўнікальныя гісторыі людзей, якія часта шакуюць, кранаюць або натхняюць.

«Асобная частка сёлетняй выставы – гэта гісторыі пра жанчын, зробленыя жанчынамі. У фотажурналістыцы па ўсім свеце доўгі час дамінавалі мужчыны. Але, як мы бачым, усё больш жанчын становяцца фатографамі і ўсё болей іхных здымкаў мы бачым у СМІ. Да прыкладу, на выставе мы можам паглядзець жанчын з Ірану, якія, каб трапіць на футбольны матч, вымушаныя пераапранацца ў мужчынаў. Жанчына-фатограф, каб распавесці гэтую гісторыю, таксама мусіла так зрабіць. За што ёй мая вялікая павага», – распавядае Санэ Схім ван дэр Люф.

Кожны здымак павінен быць дакладным і праўдзівым адлюстраваннем свету. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Куратарка і менеджарка праекту з Нідэрландаў Санэ Схім ван дэр Люф. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Адкрыццё выставы World Press Photo 2019 у Цэнтры градскога жыцця ў Горадні.Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

За кожным здымкам крыецца унікальная гісторыя чалавка, якая кранае, шакуе або натхняе. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
World Press Photo 2019 у Цэнтры градскога жыцця ў Горадні.Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Апошнія чатыры гады ў Беларусі дапамагаў ладзіць выставу культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ. У Горадні экспазіцыя арганізаваная ў партнёрстве з Цэнтрам гарадскога жыцця пры фінансавым падтрыманні амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Выставу можна паглядзець да 29 жніўня па адрасе Кірава 3. Уваход вольны.

ПВ, фота Васіля Малчанава / «Белсат»

Стужка навінаў