Страцілі $ 25 млн. Расейскія санкцыі моцна ўдарылі па грузінскай авіякампаніі


Самалёт «Georgian Airways».
Фота: georgian-airways.com

Скасаванне наўпроставых авіярэйсаў паміж Расеяй і Грузіяй паставіла кампанію «Georgian Airways» «у цяжкі фінансавы стан». Пра гэта заявілі ў самой кампаніі, паведамляе «Грузия Online».

Авіякампаніі давялося вярнуць 80 % прададзеных білетаў. Акрамя таго, рэзка скарацілася колькасць жадаючых набыць квіткі. У выніку агульныя страты кампаніі склалі каля $ 25 млн.

Hавiны
Паміж Грузіяй і Расеяй спыніліся авіязносіны
2019.07.08 08:26

Менеджмент «Georgian Airways» звярнуўся да ўраду Грузіі па фінансавую дапамогу. Улады вырашылі часткова кампенсаваць страты авіякампаніі.

«Мы хочам падзякаваць ураду Грузіі за аказаную дапамогу, і спадзяемся, што існуючыя праблемы неўзабаве будуць цалкам выкараненыя», – адзначылі ў кампаніі.

Аб’ектыў
Масавыя пратэсты ў Грузіі: у чым сутнасць канфлікту?
2019.06.21 21:42

Нагадаем, што Масква разарвала авіязносіны з Тбілісі пасля масавых антырасейскіх пратэстаў у сталіцы Грузіі. Згодна з указам кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, палёты расейскіх авіякампаніяў у краіну спыніліся 8 ліпеня. Грузінскія кампаніі таксама былі вымушаныя спыніць свае палёты ў Расею.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў