Стральба на фэсце ў Каліфорніі: загінулі чатыры чалавекі


Тры чалавекі сталі ахвярамі стральбы на фэсце ў штаце Каліфорнія (ЗША). Апроч іх, загінуў меркаваны стралок, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю. Таксама яшчэ 15 чалавек былі параненыя.

Трагедыя здарылася 28 ліпеня ў мястэчку Гілрой каля Сан-Хасэ падчас штогадовага фестывалю часныку.

«Гэта проста неверагодна сумна і крыўдна, што падзея, якая прыносіць столькі карысці супольнасці, пацярпела ад такой трагедыі», – заявіў афіцэр паліцыі Скот Сміты.

Нападнік, каб патрапіць на фэст, прарэзаў агароджу. У паліцыі падазраюць, што ў яго мог быць саўдзельнік.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў