Стала вядома, дзе ў Менску забароняць паркоўку ў сувязі са святамі


З 30 чэрвеня забароняць паркоўку на вуліцах паблізу правядзення святочных мерапрыемстваў да Дня незалежнасці, паведамілі ў сталічным ДАІ.

«30 чэрвеня з 07.00 і да заканчэння святочных імпрэзаў 3 ліпеня будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева ў абодвух напрамках, уключаючы прыдарожныя паркоўкі», – распавялі ў ДАІ БелТА.

Пакінуць машыну будзе нельга на вуліцы Гвардзейскай ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў, на вуліцы Ігнаценка ад вуліцы Грыбаедава да праспекта пераможцаў, на самой вуліцы Грыбаедава, ад праспекта Машэрава да вуліцы Ігнаценкі, на вуліцы Тарханава ад вуліцы Гвардзейскай да вуліцы Грыбаедава, каля дома №41 на праспекце Пераможцаў – побач з хімчысткай «Ззянне».

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для паркоўкі. У выпадку вымушанага прыпынку ў названых месцах просяць пакідаць пад лабавым шклом кантактны тэлефон для сувязі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў