«Смерць Сталіна» прызналі найлепшай камедыяй года ў Еўропе. У Расеі фільм быў забаронены


Еўрапейская кінаакадэмія прызнала найлепшым фільмам 2018 года стужку польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Халодная вайна», а найлепшай камедыяй – «Смерць Сталіна» Армэндаў Янучы.

Фільм «Халодная вайна» распавядае пра гісторыю кахання музыканта і спявачкі ў часы камуністычнай дыктатуры ў Польшчы. Таксама стужку ўзнагародзілі за найлепшую рэжысуру, найлепшы сцэнар і найлепшую жаночую ролю – яе атрымала Іана Куліг.

Найлепшай камедыяй прызналі «Смерць Сталіна». Сюжэт фільма будуецца вакол барацьбы за ўладу ў СССР, якая разгарнулася пасля смерці генсека ў 1953 годзе. Гэтую стужку ў Расеі забаранілі – ўлады і шэраг дзеячоў культуры палічылі яе абразаю расейскай гісторыі.

У Беларусі Міністэрства культуры спачатку папрасіла прыпыніць продаж квіткоў на фільм «Смерць Сталіна» у кінатэатрах, бо захацела азнаёміцца ​​з карцінай загадзя, а не ў першы дзень праката. Аднак парушэнняў выяўлена не было і стужку ўсё ж пусцілі ў кінатэатры.

Аляксандр Лукашэнка потым прызнаўся, што глядзеў «Смерць Сталіна», але стужка яму не спадабалася. «Усё тлумачаць, што стыль такі гэтага фільма, гэта камедыя… Танная камедыя – у мяне такое ўражанне пра гэты фільм, ды і разважаць на гэтую тэму сёння няма чаго», – адзначыў ён.

Аб’ектыў
Расейцы ідуць на «Смерць Сталіна» у менскія кінатэатры
2018.02.08 21:31

Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі заснаваная ў 1988 годзе і лічыцца «еўрапейскім Оскарам».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў