Аэракасмічнае агенцтва NASA прапануе ўсім ахвотным паўдзельнічаць у выбары імя для новага марсахода. Яго адправяць на Марс у ліпені 2020 года.
Варыянты назваў прыдумалі амерыканскія школьнікі. Яны даслалі 28 тысяч эсэ на тэму падарожжа планетохода. З іх спачатку выбралі 155 імёнаў, а потым скарацілі спіс да дзевяці фінальных варыянтаў: «Смеласць», «Вынаходлівасцт», «Упартасць», «Стойкасць», «Сіла духу», «Вытрымка», «Абяцанне», «Бачанне», «Настойлівасць».
Галасаванне працягнецца да 28 студзеня. Прагаласаваць можа кожны. Пераможцу абвесцяць у сакавіку, яму дазволяць паназіраць за запускам марсахода з мыса Канавэрал.
У галасаванні ўжо ўзялі ўдзел амаль 168 тысяч чалавек.
ЮВ belsat.eu