Рэнтабельныя прадпрыемствы мусяць аддаць дзяржаве частку прыбыткаў за мінулы год


Высокарэнтабельныя арганізацыі краіны абавязаныя пералічыць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку сваіх прыбыткаў па выніках працы за 2018 год. Такое рашэнне замацавана адпаведнай пастановай Саўміну.

Згодна з дакументам, сфармаваны спіс рэнтабельных прадпрыемстваў, у які ўваходзяць 44 арганізацыі. У спісе такія прадпрыемствы, як «БелАЗ», «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», «Прамагралізінг», «Менскі завод колавых цягачоў», «Мазырсоль», «Гомельтранснафта Дружба», «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», «Белмедпрэпараты», «Тэхнічнае кіраванне Менгарвыканкаму», «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Берасцейскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі », «Менскі гарадскі цэнтр па цэнаўтварэнню ў будаўніцтве».

Высокарэнтабельныя арганізацыі пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку па выніках працы за 2018 год звыш часткі прыбытку, вылічанай і пералічанай у бюджэт у адпаведнасці з п.1 Указа кіраўніка краіны «Аб парадку адлічэнняў у бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб’яднанняў, якія зʼяўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прыбыткаў ад гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця», штомесяц роўнымі часткамі з красавіка па верасень бягучага году.

Міністэрству фінансаў да 31 студзеня 2020 года даручана прадставіць у Савет Міністраў звесткі пра выкананне гэтай пастановы.

Hавiны
Антырэкардсмены Беларусі па нявыплачаных пазыках
2019.01.31 07:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў