Расея закрывае мяжу на Усходзе з-за каронавіруса

Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мишусцін падпісаў распараджэнне аб закрыцці мяжы на Далёкім Усходзе ў якасці захады для папярэджання распаўсюду каронавірусу. На Далёкім Усходзе Расея мяжуе з Кітаем, Японіяй, КНДР і ЗША.

«Мы праінфармуем пра адпаведныя мерапрыемствы па закрыцці мяжы ў Далёкаўсходнім рэгіёне і іншых мерах, якія былі прынятыя ўрадам», – сказаў на пасяджэнні ўрада Міхаіл Мишусцін, якога цытуе яго прэс-служба.

Дакумент на дадзены момант яшчэ не апублікаваны.

Акрамя таго расейскі прэм’ер даручыў стварыць аператыўны штаб, які ўзначаліць віцэ-прэм’ер Таццяна Голікава. Ён будзе працаваць у кругласутачным рэжыме і штодня інфармаваць пра бягучую абстаноўку і прынятыя меры.

Па стане на поўнач 29 студзеня колькасць загінуўшых узрасла да 170, з іх за апошнія содні памерла 38 чалавек. Яшчэ 31 хворы знаходзіцца ў цяжкім стане. Ва ўсім свеце зафіксаваныя 7711 выпадак заражэння каронавірусам. У Расеі афіцыйна ніводнага выпадку не зарэгістравана.

ДШ/ІР, belsat.eu

Hавiны