Гарадзенскія мытнікі затрымалі на мяжы 48-гадовага грамадзяніна Расеі, які ехаў з Літвы на аўтамабілі з тайнікамі, напоўненымі гашышом.
Паводле прэс-службы гарадзенскай мытні, расеец паспрабаваў уцячы, калі пачуў прапанову праехаць у адмысловае памяшканне для больш шчыльнага дагляду.
Тайнікі ў машыне расейца знайшоў сабака з кіналагічнай службы, паведамляе customs.gov.by. У іх было 67 брыкетаў з наркотыкам агульнаю вагою 63 кг.
ЮВ, belsat.eu