Прыродаахоўнікі прапаноўваюць супольна абраць мянушку палескаму ваўку


Летась у межах навуковых даследаванняў актывісты праекту па назіранню за ваўкамі пазначылі адмысловымі GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Для аднаго з шэрых драпежнікаў цяпер абіраецца мянушка, якую прапанаваць можа кожны жадаючы.

Для гэтага трэба запоўніць невялікую анкету на старонцы праекту, або пакінуць каментар на старонках у Фэйсбуку, інстаграме або Укантакце. Мянушка ваўку будзе вызначана 10 лютага 2019 года.

Герой праекту – дарослы воўк, які цяпер самотны. Яму 3 гады, а гэты час дысперсіі (рассялення), калі самцы пакідаюць зграю і пачынаюць шукаць лепшага жыцця. У месцы, дзе ён жыве, ужо ёсць ваўчыная зграя, але ён у яе не ўваходзіць. Магчыма, зграя яго не прымае. А можа, яму самому нешта не падабаецца ў ёй. У адзіноце ваўку вельмі складана паляваць зімой.

Аб’ектыў
Беларусь апусцілася ў рэйтынгу намаганняў дзяржаваў па ахове навокольнага асяроддзя
2018.12.11 21:31

СК, belsat.eu

Стужка навінаў