Праваслаўныя і каталіцкія вернікі 7 чэрвеня святкуюць Пяцідзясятніцу


Гэтае свята прысвечанае да праслаўлення Айца, Сына і Святога духа і з’яўляецца адным з галоўным хрысціянскіх святаў. Праваслаўныя святкуюць Пяцідзясятніцу на 50-ты дзень пасля Вялікадня, каталікі – на 57-мы дзёнь.

Праваслаўныя і каталікі 7 чэрвеня святкуюць Пяцідзясятніцу. Паводле Бібліі, на 50-ты дзень ўваскрэсення Ісуса Хрыстоса апосталы разам з Божаю Маці і іншымі вучнямі знаходзіліся ў адной горніцы ў Ерусаліме.

У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, зʼявіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і размаўляць на розных мовах. Таму слова Хрыста, Евангелле, было зразумелым усім людзям.

Сёлета ўрачыстыя службы пройдуць па ўсёй Беларусі. Некаторыя з іх можна будзе паглядзець онлайн – напрыклад, у Петрапаўлаўскім саборы ў Менску або са сталічнага касцёлу на Залатой горцы.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў