Працаўнік фірмы біў дырэктара малатком па каленях, пакуль той не выдаў затрыманы заробак


У Менску расследуюць напад на кіраўніка фірмы, які не плаціў заробак. 16 лістапада дырэктар сталічнай фірмы звярнуўся ва ўстанову аховы здароўя, дзе распавёў страшную гісторыю. Паводле мужчыны, ягоны працаўнік выбіваў з яго заробак… малатком, паведамляе minsk.mvd.gov.by.

Напярэдадні вечарам дырэктар фірмы выйшаў з офісу, падышоў да сваёй машыны, сеў у яе. Але ад’ехаць не паспеў і ў машыну падсеў ягоны працаўнік. Яшчэ адзін мужчына чакаў звонку.

Працаўнік патрабаваў у дырэктара заробак, які той своечасова не выдаў, а калі мужчына зразумеў, што аргументы не дапамагаюць, дастаў малаток і стаў выбіваць свае грошы, наносячы ўдары малатком па каленях.

«Выніку рабочы дамогся. Выбіў з дырэктара 350 беларускіх рублёў і знік з саўдзельнікам. Абодвух знайшлі па гарачых слядах па месцы жыхарства», паведамляе сталічная міліцыя.

Hавiны
У год прэзідэнцкіх выбараў заробкі бюджэтнікаў павысяць на 10 %
2019.11.05 08:01

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў