Віктар Пракапеня: у Беларусі можа з’явіцца новы міністр адукацыі


Заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі «VP Capital» Віктар Пракапеня ў «Facebook’у» падзяліўся дадатковай інфармацыяй пра сустрэчу з кіраўніком Беларусі, якая прайшла 14 кастрычніка і была прысвечаная інфарматызацыі краіны.

ПВТ 3.0 – от ИТ-Парка к ИТ-CтранеТолько что вышел из Дворца Независимости после встречи с Президентом. Обсудили в том…

Opublikowany przez Viktora Prokopenyę Poniedziałek, 14 października 2019

Паводле бізнесоўца, Аляксандр Лукашэнка вельмі незадаволены сітуацыяй у галіне адукацыі.

«Прэзідэнт падкрэсліў, што ў адукацыі бардак, і, калі гэта не будзе выпраўлена, то хутка ў міністэрства адукацыі будзе новы міністр», – сказаў Віктар Пракапеня.

Hавiны
За бардак у школе Лукашэнка пакараў камуніста і кіраўніка ўраду
2019.09.19 21:23

Паводле яго, кіраўнік Беларусі будзе надаваць самую пільную ўвагу адукацыі і плануе правядзенне яшчэ прынамсі адной нарады па гэтым пытанні.

Пракапеня расказаў, як палепшыць адукацыю

З гэтай нагоды бізнесовец падзяліўся сваімі ідэямі пра неабходныя рэформы адукацыі. На яго думку, у Наглядальны савет Міністэрства адукацыі трэба дадаць незалежных экспертаў, перагледзець склад і структуру Савету.

Hавiны
IT-універсітэт налета мае прыняць 180 студэнтаў
2019.10.14 14:47

Таксама Віктар Пракапеня прапануе спрасціць атрыманне ўстановамі адукацыі спонсарскай дапамогі, правесці незалежны аўдыт дакументазвароту ў сістэме адукацыі, спрасціць акрэдытацыю для прыватных установаў адукацыі, увесці тыпавую дамову паміж школай і бацькамі.

Апроч таго, бізнесовец прапануе прыбраць раённыя аддзелы адукацыі, падпарадкаваць усе ўпраўленні адукацыі Міністэрству адукацыі. Даць кожнай школе свой баланс, рахунак у банку, абавязаць публікаваць справаздачнасць.

Меркаванні
Лукашэнка спрабуе злучыць IT з саўком
2019.10.14 19:08

Віктар Пракапеня прапануе падняць настаўнікам заробак да памеру сярэдняя ў краіне, зрабіць празрыстым прэміяванне педагогаў, укараніць у школах дыстанцыйнае адукацыю, максімальна аблічбаваць кантэнт, увесці раннюю прафілізацыю, перагледзець падручнікі з улікам сусветнага досведу, дазволіць у старэйшых класах адмаўляцца ад адных дысцыплінаў на карысць іншых.

Апроч таго, прапануецца ўвесці ў школах «Асновы вядзення бізнесу», а ўладальнікам дыплому бакалаўра дазволіць атрымліваць дыплом у бізнес-адміністраванні.

У Беларусі могуць з’явіцца ІТ-крэдыты

Віктар Пракапеня таксама адзначыў, што на сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць выдаткоўваць сродкі з фонду Парку высокіх тэхналогіяў на адукацыйныя праграмы і сацыяльныя праекты.

Таксама была падтрыманая ідэя «ІТ-крэдыту», дзякуючы якому беларусы змогуць за кошт сродкаў ПВТ беспрацэнтны рублёвы крэдыт на ІТ-адукацыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў