Прагноз курсаў валют на травень: долар можа вырасці з-за шэрагу фактараў


Цягам мінулага месяцу курс долара ў Беларусі знізіўся з 2,1382 па стане на 1 красавіка да 2,1057 – 30 красавіка, аднак эканамісты мяркуюць, што амерыканская валюта цягам траўня адгуляе свае пазіцыі.

Жанна Кулакова, кіраўнік праекту Broker.by, патлумачыла, чаму так адбудзецца, піша myfin.by.

«З высокай доляй верагоднасці можна прагназаваць, што долар падаражэе. Гэта можна звязаць з некалькімі абставінамі. Па-першае, з дынамікай долара на міжнародным валютным рынку. 1 траўня адбылося чарговае пасяджэнне ФРС, адсоткавая стаўка захавалася на ранейшым узроўні, але ў прынцыпе ніхто і не чакаў зменаў. Важна, што кіраўнік ФРС Джерам Паўэл пракаментаваў эканамічную сітуацыю ў досыць пазітыўным ключы, што аказала падтрымку амерыканскай валюце», – адзначыла Жанна Кулакова.

Другі момант, які на думку эксперта можа справакаваць рост курсу долара на нашым рынку – гэта магчымае паслабленне расейскага рубля. Цяпер у Расеі завяршыўся чарговы падатковы перыяд, адпаведна, расейскі рубель ужо слабее.

«Захоўваюцца геапалітычныя рызыкі. Так што цалкам верагодна, што расейская валюта, якая за апошнія месяцы вырасла, зараз пачне карэктавацца і зніжацца. Зменяцца крос-курсы, і гэта таксама перадумова для росту курсу долара на нашым рынку», – лічыць эксперт.

Трэці момант – тычыцца эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Галоўныя рызыкі для беларускага рубля, звязаныя з адміністрацыйным ростам заробкаў, высокім узроўнем валютных дзяржпазыкаў.

«Травень для беларускага рубля можа прайсці спакойна. Але нават калі будзе так, то вышэйпералічаных вонкавых фактараў, з майго пункту гледжання, будзе дастаткова, каб чакаць росту курсу долара», – выказвае меркаванне Жанна Кулакова.

Што тычыцца еўра, то ён таксама можа расці, але, хутчэй за ўсё, больш павольна, чым амерыканская валюта.

Hавiны
У Расеі забаранілі паказваць курсы валют на вулічных табло
2018.12.18 17:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў