Папаўняць рахунак своечасова. Як не трапіць пад блакаванне Менскага метрапалітэну


Менскі метрапалітэн заносіць банкаўскія карткі пасажыраў у гэтак званыя стоп-лісты. Калі да валідатара, які стаіць на турнікетах менскага метро, паднесці карту, на якой няма грошай, то праз 48 гадзінаў сістэма вас заблакуе. Распрацоўваннем і ўсталяваннем валідатараў займаецца кампанія IBA. Мы звярнуліся да іх, каб разабрацца, як не трапіць пад забарону і што рабіць, калі вашую картку заблакавалі.

У кантакт-цэнтры IBA Group нам паведамілі, што картку могуць унесці ў стоп-ліст, а могуць заблакаваць – гэта розныя рэчы.

Калі на вашай банкаўскай картцы адсутнічаюць 65 капеек (кошт адной паездкі ў метро), то турнікет вас прапусціць, але ж пасля наступнага запыту сістэмы банкаўская картка ўжо трапіць у спіс метрапалітэну.

«Сістэма робіць запыт на спісанне грошай кожныя 48 гадзінаў», – пацвердзілі ў кантакт-цэнтры.

Калі пасля атрымання запыту банк адказвае, што на картцы грошай няма, то сістэма ізноў зробіць запыт праз 48 гадзінаў, і так 20 разоў.

«Пасля таго, як з’явілася запазычанасць, карта трапляе ў стоп-ліст. Метрапалітэн не можа дазволіць пасажыру бясплатна ездзіць на транспарце», – кажуць у IBA Group.

Каб зноў карыстацца асабістым «праязным», трэба ўсяго толькі пакласці на яго грошы. Калі цягам 42 дзён вы гэтага не зробіце, то карта трапляе ў чорны спіс – яна блакуецца. І вось тады трэба будзе звяртацца ў свой банк.

Блакаванне распаўсюджваецца і на карткі замежных банкаў. Гэта трэба мець на ўвазе замежным турыстам. Спецыялісты параілі мець на рахунку як мінімум 2 рублі, калі чалавек рэгулярна карыстаецца метрапалітэнам.

  • Бескантактавая аплата метро дасяжная з 12 чэрвеня 2018 года. Каб аплаціць, трэба паднесці крэдытную картку плацежных сістэмаў Visa payWave, Mastercard Contactless і БелКарт-Maestro да валідатара, размешчанага зверху турнікета.
  • Валідатары падтрымліваюць тэхналогію NFC, што дазваляе аплаціць праезд праз смартфон, смарт-гадзіннік ці смарт-бранзалет.
Hавiны
У менскім метро на новай лініі з’явіцца наземны вестыбюль і травалатары
2018.05.02 09:58

ВР, belsat.eu

Стужка навінаў