Выбітны фізік прысутнічаў на аўдыенцыі з Пантыфікам у Папскай акадэміі навук, дзе 29 лістапада завяршылася пленарнае пасяджэнне пра ўплыў ведаў і тэхналогіяў на грамадства і навакольнае асяроддзе.
Фота з навукоўцам Папа Францішак выклаў у свой Instagram.
Хокінг, які апошні раз быў у Ватыкане ў 2008 годзе, таксама выступіў з прэзентацыяй, у якой распавёў сваю тэорыю аб зараджэнні Сусвету.
Брытанскі фізік-тэарэтык лічыць сябе атэістам. Гэта не перашкодзіла кіраўніку каталіцкай царквы блаславіць яго і падзякаваць за вялікі ўклад у працу акадэміі.
Відэа сустрэчы навукоўца з пантыфікам
Францішак адзначыў, што хрысціянам і навукоўцам варта абʼяднацца «дзеля агульнай мэты абароны нашага агульнага дому, таму што ён знаходзіцца пад пагрозай экалагічнай катастрофы».
Раней Хокінг заяўляў, што чалавецтва не пражыве на Зямлі больш за тысячу гадоў.
Нашая старонка выкарыстоўвае файлы cookies. Калі вы заходзіце на нашую старонку, гэта азначае, што вы пагаджаецеся атрымліваць файлы cookies з сайту belsat.eu. У любы момант вы можаце змяніць налады браўзеру і адмовіцца ад атрымання файлаў cookies.Болей пра прыватнасць тут.