Памёр рэжысёр Канстанцін Бромберг, які зняў «Прыгоды Электроніка» і «Чарадзеі»


Валянцін Гафт, Канстанцін Бромберг і Алёна Якаўлева на здымках фільма «Чарадзеі». фота: odesafilmstudio.com.ua

Ва ўзросце 80 памёр кінарэжысёр Канстанцін Бромберг. Аўтар савецкіх фільмаў «Прыгоды Электроніка» і «Чарадзеі» жыў у ЗША.

Cэрца рэжысёра перастала біцца два дні таму, напісаў у Facebook рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Ідаў.

«Два дні таму ў Дэтройце памёр рэжысёр Канстанцін Бромберг, пастаноўшчык савецкіх мегахітоў «Чарадзеі» і «Прыгоды Электроніка», — напісаў Міхаіл Ідаў.

Канстанцін Бромберг нарадзіўся ў 1939 годзе ва Украіне. У 1965-м скончыў сцэнарны факультэт УДІК ў Маскве, а ўжо ў 1968 годзе зняў свой першы фільм – кароткаметражку «Доўгі дзень Колькі Паўлюкова», потым была драма «Быў сапраўдным трубачом» (1973) і кінааповесць «У мяне ёсць леў» (1975 ). Вядомасць рэжысёру прынеслі фільмы «Прыгоды Электроніка» (1980) і «Чарадзеі» (1982). Акрамя таго, ён быў аўтарам трох сюжэтаў для дзіцячага гумарыстычнага кіначасопіса «Ералаш». Пасля пераезду ў ЗША Бромберг больш не займаўся рэжысурай.

Hавiны
«Жорж, калі табе кінатэатр вернуць?» Незвычайны лёс пачынальнікаў кінапракату ў Горадні
2019.12.12 06:00

СК/АА belsat.eu

Стужка навінаў