Паглядзіце новы кліп праекту «DREZDEN» Міхалка!


Каманда паказала відэа на песню «Каалы». Гэта чацвёрты сінгл з дэбютнай кружэлкі «DREZDEN».

Рэжысёрка кліпу Караліна Палякова распавяла belsat.eu, што музыка застаўся задаволены вынікамі працы.

«Кліп «Каалы» – гэта фантастычная замалёўка пра магчымыя пабочныя эфекты бясконцага жыцця аднаго чалавека ў космасе. Гэта відэакалаж з розных візуальных стыляў, падобны да чалавечай памяці, якая часам падкідвае вобразы, недакладныя, кароткімі, але яркія. У роліку выкарыстаныя архіўныя відэа Менску».

Міхалок прэзентаваў «Drezden» у канцы жніўня летась. Ён быў запісаны ў духу поп-культуры 1980-х.

Hавiны
DREZDEN: Сяргей Міхалок запусціў новы сольны праект
2018.08.31 12:34

ДР belsat.eu

Стужка навінаў