Новыя ўмовы атрымання амерыканскай візы: цяпер трэба паказваць свае сацсеткі

Большасці людзей, што падаюць заяўку на амерыканскую візу, прыйдзецца паказаць візавым афіцэрам свае сацыяльныя сеткі. Адпаведныя правілы прыняў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.

Новыя правілы набылі моц 31 траўня. Новаўвядзенне закране большасць катэгорыяў візаў – турыстычных, студэнцкіх, працоўных. Выключэння Дзярждэпартамэнт зрабіў для дыпламатычных візаў і афіцыйных дэлегацыяў – заяўнікам з гэтых катэгорыяў паведамляць пра свае старонкі ў сацсетках не давядзецца.

Раней пры падачы на ​​візу патрабавалася паказваць толькі нумар тэлефона і адрас электроннай пошты. Перадаваць амерыканскім уладам дадзеныя аб сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках патрабавалася толькі заяўнікам, якіх правяралі дадаткова. Гэта тычылася тых, хто пабываў у рэгіёнах, што кантралююцца тэрарыстычнымі групамі.

Заяўнік можа проста сказаць, што не карыстаецца сацсеткамі, але калі гэта апынецца няпраўдай, яго чакаюць «сур’ёзныя наступствы».

ІІ belsat.eu

Hавiны