Новы пасол Расеі прыбудзе ў Менск у канцы траўня


Новы амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў мае намер накіравацца ў Менск у канцы бягучага месяца. Пра гэта паведамляюць РИА Новости.

У канцы красавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад пасады пасла Расеі ў Беларусі і прызначыў на гэтую пасаду кіраўніка камітэту Савету Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Дзмітрыя Мезенцава.

«Пакуль што ў мяне паўнамоцтвы сенатара, 21 траўня я буду прысутнічаць на пасяджэнні камітэта Савфеда па эканамічнай палітыцы», – сказаў Мезенцаў.

Ён мяркуе, што пытанне пра датэрміновае складанне паўнамоцтваў сенатара ў сувязі з яго прызначэннем на новую пасаду можа быць разгледжана палатай на пленарным пасяджэнні 22 траўня.

Hавiны
Венедыктаў: Задачы ў Мезенцава тыя ж, што і ў Бабіча
2019.05.07 21:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў