NEXTA: кіраўніка Слонімшчыны злавілі за стырном нападпітку. У верасні ён можа страціць пасаду


Блогер NEXTA паведамляе, што старшыню Слонімскага раённага выканаўчага камітэту Генадзя Хоміча і ягоную жонку затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. У райвыканкаме інфармацыю пра здарэнне belsat.eu не пацвердзілі.

Паводле NEXTA, спачатку працаўнікі спецпадраздзялення ДПС «Страла» затрымалі жонку чыноўніка. Калі Хоміч паехаў яе вызваляць, то і сам быў затрыманы, бо нібыта таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Інцыдэнт адбыўся тыдзень таму.

Па інфармацыі блогера, Хоміча звольняць з пасады кіраўніка райвыканкаму пасля Дня беларускга пісьменства ў Слоніме, што пройдзе ў верасні.

Сакратарка старшыні райвыканкаму інфармацыю пра здарэнне belsat.eu не пацвердзіла:

«У нас такіх сведчанняў няма. Старшыня на дадзены момант працуе, ён знаходзіцца ў сваім кабінеце. Мы на плёткі, на тое што людзям мроіцца, не рэагуем».

На пытанне журналіста, ці можна сказаць, што ў райвыканкаме зняпраўджваюць факт затрымання, сакратарка адзначыла:

«Мы нават не чулі пра гэта, таму не можам зняпраўджваюць або пацвярджаць».

Каментар асабіста Генадзя Хоміча ўзяць не атрымалася.

У зводках МУС інфармацыі пра здарэнне таксама не было.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў