Назарбаеў падараваў Мікалаю Лукашэнку лук са стрэламі


Лукашэнка і Назарбаеў падыходзяць да кошыка з беларускімі прадуктамі.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка правёў у Нур-Султане сустрэчу з першым прэзідэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.

У канцы сустрэчы бакі абмяняліся падарункамі, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы.

Hавiны
У Лондане асудзілі ўнука Назарбаева, бо ён пакусаў паліцэйскага падчас затрымання
2019.10.18 20:43

Аляксандр Лукашэнка падарыў Нурсултану Назарбаеву кошык з прадуктамі. А той паднёс яму ханскі пояс, кінжал і кнігу казахскага асветніка.

Першы прэзідэнт Казахстана таксама падарыў малодшаму сыну кіраўніка Беларусі Мікалаю казахскі лук і калчан са стрэламі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў