На ўкраінска-беларускім форуме прапаноўваюць адмовіцца ад выкарыстання расейскай мовы


Падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны прагучаў заклік не карыстацца расейскай мовай. У прыватнасці з такім зваротам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся віцэ-прэм’ер Украіны Генадзь Зубко.

«Я рады вітаць усіх тут, на першым Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Два тыдні таму мы правялі паседжанне ўкраінска-беларускай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнай супрацы, гэта быў вельмі канструктыўны дыялог, і мы дасягнулі дамоўленасцяў па шэрагу пытанняў. Тады працоўнай мовай пасяджэння была абрана расейская. Сёння тут на форуме прадстаўнікоў Украіны і Беларусі я з задавальненнем выступаю на ўкраінскай мове і з задавальненнем паслухаю беларускіх калегаў на беларускай мове», – заклікаў віцэ-прэ’ер Украіны Генадзь Зубко.

Расейскае агенцтва ТАСС звяртае ўвагу, што ў першы дзень працы Форуму ўдзельнікі выступалі пераважна па-расейску. У прыватнасці, на расейскай выступаў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Аб’ектыў
Эксперт: Масква намагаецца разарваць давер паміж Менскам і Кіевам
2018.10.26 00:31

СК, belsat.eu

Стужка навінаў