Праз моцны і парывісты вецер Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне ў Беларусі на сераду і чацвер.
На працягу содняў 22 студзеня і ноччу 23 студзеня ў многіх раёнах краіны і ў Менску захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с, гаворыцца ў паведамленні.
Узровень небяспекі – аранжавы.
Акрамя ветру, сёння, 23 студзеня, па Беларусі чакаюцца ападкі – мокры снег з дажджом. Тэмпература ўдзень па-ранейшаму захаваецца плюсавая, а з наступнага тыдня ў асобных раёнах паветра прагрэецца да +7 градусаў.
Пры моцным ветры МНС рэкамендуе не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі і ненадзейнымі канструкцыямі, мінакам – не хадзіць пад будынкамі з няўстойлівым дахам і каля лініяў электраперадачы.
КА belsat.eu