«На сувязі групоўка Orwell». Рэдакцыя Onliner таксама атрымала паведамленне аб мініраванні


У рэдакцыю парталу Onliner, якая месціцца ў бізнес-цэнтры «Рубін-Плаза» на праспекце Дзяржынскага, 5, паступіла паведамленне аб мініраванніі будынку. Раней падобныя пагрозы атрымалі шэраг грамадскіх установаў у Менску.

Як паведамляе onliner.by, яны атрымалі ліст наступнага зместу:

«На сувязі групоўка Orwell! Паведамляем, што замініравана (трынітраталуол) будынак медыякампаніі «Онлайнер» (Дзяржынскага 5-613). Выбуховая прылада забяспечана таймерам. Дэтанацыя можа адбыцца ў любы час з моманту адкрыцця дадзенага ліста. Шчаслівага палёту!»

Hавiны
Пасля лістоў ад ананіма ў Менску эвакуявалі людзей з аэрапорту, вакзалу і чатырох гасцініц ФОТА
2019.08.19 09:51

Трынітраталуол, ён жа траціл, тол, ТНТ – гэта брызантнае выбуховае рэчыва, якое не мае колеру і кепска раствараецца ў вадзе.

На дадзены момант усе працаўнікі эвакуяваныя. На месцы працуюць сапёры, прыбыла брыгада МНС. Перыметр ахоўвае міліцыя.

Мы будзем сачыць за развіццём падзеяў.

Hавiны
Чарговыя «мініраванні» у Менску: эвакуююць гандлёвыя і бізнес-цэнтры
2019.08.19 16:00

КА belsat.eu

Стужка навінаў