На Слонімшчыне забілі «чупакабру»


Невядомым драпежнікам, які напужаў жыхароў Слонімшчыны, можа апынуцца вялізны дзікі сабака. Праўда, некаторыя мяркуюць, што гэта мяшанка сабакі і ваўка.

Фота: greenbelarus.info

У жніўні Belsat.eu апублікаваў рэпартаж з вёсак пад Слонімам, дзе палявала мясцовая «чупакабра».

За галаву звера, які выкрадаў і забіваў сабак, кіраўнік Слонімскага райсавету Алег Таргонскі аб’явіў узнагароду ў памеры Br 500.

Драпежную жывёліну ў ноч на 27 верасня застрэліў мясцовы егер Станіслаў Койпыш, паведамляе greenbelarus.info.

Станіслаў Койпыш.
Фота: greenbelarus.info

Цягам месяца заолагі з НАН Беларусі будуць рабіць генетычныя даследаванні, каб канчаткова даведацца, кім была слонімская «чупакабра» – воўкам ці сабакам.

ЮВ, belsat.eu, паводле greenbelarus.info

Стужка навінаў