МУС: на Берасцейшчыне затрыманы скончыў жыццё самагубствам у машыне міліцыі


Прэс-служба МУС паведаміла пра смерць 33-гадовага мужчыны з вёскі Стрыгава, што ў Кобрынскім раёне. Паводле праваахоўнікаў, ён скончыў жыццё самагубствам у службовым аўтамабілі «ГАЗ».

Ноччу міліцыянты Кобрынскага РАУС паехалі на выклік у вёску Стрыгава.

«На месцы разбору паўстаў сямейны скандал. За ўчыненае адміністрацыйнае правапарушэнне быў затрыманы і змешчаны ў салон (адсек для затрыманых) службовага аўтамабіля «ГАЗ» мясцовы жыхар 1986 года нараджэння, які раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за аналагічныя правапарушэнні, які там жа здзейсніў суіцыд», – паведаміў тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

Медыкам не ўдалося выратаваць мужчыну, ён памёр. Цяпер Кобрынскі РАСК праводзіць праверку па факце здарэння.

Аўто, дзе загінуў затрыманы. Фото – https://t.me/pressmvd/6
Аўто, дзе загінуў затрыманы. Фото – https://t.me/pressmvd/6

У паведамленні МУС не распавядаецца, як канкрэтна затрыманы здзейсніў суіцыд.

Гэта не першы выпадак смерці затрыманага ў машыне міліцыі. Летась загінуў жыхар Нясвіжскага раёну Сяргей Абрамовіч: паводле афіцыйнай версіі, мужчына павесіўся на шнурку ў міліцэйскім аўтамабілі. Сваякі Абрамовіча ў суіцыд не паверылі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў