На актывістаў Марыну і Вячаслава Касінеравых хочуць «павесіць» экстрэмізм


Супраць Марыны і Вячаслава Касінеравых распачалі справу паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП – «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак якіх канкрэтна, у позве не ўдакладнілі.

Як распавяла Марына Касінерава belsat.eu, старэйшы інспектар Маскоўскага РУУС Гульнік, які прынёс позву 28 снежня, напісаў Вячаславу, што паперы ў скрыні. Выклікаюць пару ў міліцыю на 12:00 ў гэты ж дзень.

«Гэта здзек. Мы не пойдзем. Могуць і прыводам аформіць, вядома, але мы працуем і не можам па першым клічы праз пару гадзінаў бегчы ў РУУС. Яны спецыяльна так робяць», – упэўненая Марына.

Сёння ў анархістаў быў суд аб растэрміноўцы ранейшага штрафу, але ў растэрмінаванні адмовілі.

«У мяне было 30 базавых, у Вячкі – 45. Але заробак 300 рублёў, дзіцё, пастаянны пераслед, але ўсё гэта не прычына для іх», – адзначае Марына.

У лістападзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў на 613 рублёў аштрафавалі журналіста «Белсату» Алеся Дзянісава. Лідара гурта Dzieciuki асудзілі паводле часткі 2 арт. 17.11 АК РБ – менавіта так кваліфікавалі два відэа, якія ён перапосціў са старонкі беларускіх анархістаў ва «УКантакце» яшчэ ў сакавіку 2017 года. Відэа тычыліся ўдзелу анархістаў у «маршах недармаедаў».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў