У Казахстане працягваецца расследаванне прычыны авіякатастрофы каля Алматы. Міністр унутраных справаў краіны Ерлан Тургумбаеў агучыў асноўныя прычыны трагедыі, паведамляе «Казінфарм».
«Разглядаюцца тры версіі. Першая – гэта памылка экіпажа, другая – магчымасць тэхнічнай няспраўнасці самога борта, і трэцяе – праца навігацыйных службаў. Ідзе дэмантаж паветранага лайнера і агляд месца здарэння», – сказаў Ерлан Тургумбаеў.
Паводле яго словаў, лайнер будзе перавезены ў аэрапорт, дзе будзе больш дэталёва праводзіцца ягоагляд.
«На шчасце, не адбылося ўзгарання левага крыла, дзе быў пашкоджаны паліўны бак, і палова паліва разлілася пад самалёт. Праз халоднае надвор’е зімовага перыяду і наяўнасці снегу ўзгарання не адбылося, што і мінімізавала колькасць ахвяр. У шпіталях знаходзяцца 46 нашых грамадзянаў. Як я ўжо казаў, колькасць загінулых 12. Восем чалавек загінулі пры авіякатастрофе, двое загінулі падчас аказання дапамогі, памерлі на тэрыторыі аэрапорту, двое – у больніцы», – пералічыў кіраўнік МУС.
Самалёт авіякампаніі «Бек Эйр» выконваў рэйс «Алматы – Нур-Султан» пасля ўзлёту ўпаў на жылыя дамы. На борце было 95 пасажыраў і 5 чальцоў экіпажу.
Палёт здзяйсняў самалёт «Fokker 100», сярэднемагістральнае судна. Да высвятлення прычынаў надзвычайнага здарэння палёты на такіх самалётах прыпыненыя.
СК belsat.eu